6 красавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946–2011), пісьменніцы, паэтэсы, літаратуразнаўцы
Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.
28 мая 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Святланы Локтыш (Святланы Ануфрыеўны Курылік; 1971), журналіста, пісьменніка, паэта
Святлана Ануфрыеўна Курылік (у дзявоцтве Локтыш) нарадзілася 28 мая 1971 г. у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знакаміта тым, што тут напачатку ХХ ст. настаўнічаў малады Якуб Колас, апісаў яе ў аповесці «У палескай глушы». У 1977 г. Святлана пайшла вучыцца ў СШ № 2 г. Ганцавічы. У 1983 г. разам з сям’ёй пераехала ў Цюменскую вобласць (Расія), на радзіму вярнулася ў 1988 г.
7 ліпеня 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Астапа Васільевіча Лапскага (1926–2012), украінскага мовазнаўца-асветніка, выкладчыка кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, паэта
Астап Васільевіч Лапскі нарадзіўся 7 ліпеня 1926 г. у сяле Гуцкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Васіль Іванавіч Лапскі — паляк, маці Дарка Паўлаўна Валасюк — украінка. Праз некаторы час сям’я пераехала ў в. Рыкавічы каля Крупчыц (цяпер Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна).
17 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Міхайлавіча) Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у вёсцы Востраў Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У школу пайшоў пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў 1944 г., вучыўся вельмі добра. У чацвёртым класе пачаў складаць вершы, якія надрукавала газета «Піянер Беларусі».
28 сакавіка 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Вашэкі (Вячаслава Васільевіча Вашэйкі; 1966), паэта
Вячаслаў Васільевіч Вашэйка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 г. у вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1983 г. скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Служыў у Савецкай арміі, служыць давялося ў Афганістане.
28 жніўня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Заматаева (1941–2012), паэта
Іван Іванавіч Заматаеў нарадзіўся 28 жніўня 1941 г. у пасёлку Елацьяма Касімаўскага раёна Разанскай вобласці. Бацька загінуў на Вялікай Айчыннай вайне, засталіся чацвёра дзяцей, Ваня быў самы малодшы. Дзяцінства было галодным, але шчаслівым. У юнацтве пачаў пісаць пра хараство бэзавага захаду, гарэзлівасць юнацкіх думак, зачараванне кожнай парой года.
25 студзеня 2020 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Генадзя Пятровіча Мішчука (1970), паэта
Генадзь Пятровіч Мішчук нарадзіўся 25 студзеня 1970 г. у вёсцы Вотчына Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 г. закончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі (служыў у Туркменіі і Узбекістане) у маі 1990 г. паступіў на курсы мастакоў-афарміцеляў, затым працаваў у мясцовым калгасе «Новы шлях». З 1995 г. служыў на пажарным аварыйна-выратавальным пасту в. Макраны, у 2014 г. выйшаў на датэрміновую пенсію.
15 лютага 2020 г. — 45 гадоў з дня заснавання літаратурнага аб’яднання «Над рэчанькай Рытай» пры рэдакцыі маларыцкай газеты «Голас часу» (1975)
Літаратурнае жыццё Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці да 1960-х гг. было сціплым. Першая літаратурная старонка ў раённай газеце з’явілася 12 кастрычніка 1960 г., дзе былі змешчаны вершы Івана Мельнічука, Васіля Жуковіча, І. Сцяпанава, нарыс Сцяпана Крываля. Звычайна некалькі вершаў мясцовых аўтараў друкаваліся пад простай рубрыкай — «Літаратурны куток». Але ў 1960-я гг. на Маларытчыне з’явілася суквецце талентаў: Яраслаў Пархута, Мікола Купрэеў, Аляксей Філатаў, Сцяпан Крываль.
28 лістапада 2020 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Блока (1880–1921), рускага паэта
Аднаго з пачынальнікаў савецкай паэзіі Аляксандра Блока, жыхара Санкт-Пецярбурга, жыццёвыя і творчыя шляхі звязвалі з Беларуссю. Паэт неаднаразова праязджаў праз Мінск і Брэст-Літоўск, кіруючыся ў Варшаву, дзе жыў і спачыў яго бацька, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
27 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Іванаўны Ляшук (1955), журналіста, пісьменніцы, лаўрэата прэміі Беларускага саюза жанчын
Марыя Іванаўна Ляшук нарадзілася 27 верасня 1955 г. у вёсцы Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. З дзяцінства цягнулася да літаратуры. Калі вучылася ў чацвёртым класе, яе верш надрукавала газета «Піянер Беларусі». У 1973 г. скончыла Табульскую сярэднюю школу і паступіла на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.